Reuters.com
Папа Рымскі Францішак у нядзелю, 26 чэрвеня, па вяртанні з Ерэвана, заявіў журналістам, што Рымска-каталіцкая царква павінна прасіць прабачэння ў геяў за ранейшае стаўленне да іх, паведамляе Reuters.
Адказ прагучаў пасля таго, як папе было зададзена пытанне, ці згодны ён з выказваннямі нямецкага кардынала, што царква павінна папрасіць прабачэння перад геямі. Пантыфік заўважыў, што, згодна з царкоўным вучэнням, гомасэксуалы «не павінны падвяргацца дыскрымінацыі. Да іх варта ставіцца згодна з пастырскім пасланнем».
«Я думаю, што царква павінна папрасіць прабачэння не толькі <…> перад гомасэксуаламі, якіх яна крыўдзіла, але таксама павінна папрасіць прабачэння перад беднымі, а таксама перад жанчынамі, якія падвяргаліся эксплуатацыі, і перад дзецьмі, якіх эксплуатавалі, [змушаючы] працаваць. Яна [царква] павінна выбачыцца за тое, што аддавала хвалу зброі», — дадаў Папа Рымскі.
Пантыфік таксама паўтарыў, але трохі ў змененым выглядзе, раней выказаны тэзіс «Хто я такі, каб судзіць», сказаны ім падчас першай замежнай паездкі пасля абрання ў 2013 годзе.
«Калі чалавек у такой сітуацыі, і пры гэтым у яго добрая воля, і ён шукае Бога, хто мы, каб судзіць?»