Футбаліст Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў нацыянальнай зборнай Аргенціны пасля паразы ад Чылі ў фінале Кубка Амерыкі.
Elsa/Getty Images
Па словах Месі, ён спрабаваў, але так і не змог дамагчыся перамог для сваёй зборнай.
Сустрэча з Чылі завяршылася нічыёй 0:0 у асноўны і дадатковы час. У серыі пенальці чылійцы былі мацнейшыя за зборную Аргентыны, пры гэтым сам Месі сваю спробу не рэалізаваў.
29-гадовы Ліянэль Месі выступае за зборную Аргенціны з 18 гадоў, але ні разу не дамагаўся перамог у буйных турнірах ўзроўню чэмпіянату свету і Кубка Амерыкі з нацыянальнай камандай.