БАТЭ пачаў перамовы з паўабаронцам зборнай Беларусі Аляксандрам Глебам аб заключэнні кантракта.

У выпадку калі бакі прыйдуць да ўзаемаразумення, гэта вяртанне ў БАТЭ стане для Глеба трэцім за апошнія чатыры гады.

Апошнія паўгода правёў у «Генчлербірлігі». Прыняў удзел у 12-ці матчах чэмпіянату Турцыі.

БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 2-га кваліфікацыйнага раўнду. 12 і 19 ліпеня каманда Ермаковіча згуляе з фінскім СІКам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?