Міжнародная група навукоўцаў выявіла, што Пекін паступова сыходзіць пад зямлю. Праз празмернае выпампоўванне грунтавых вод і разбурэнне падсцілаючых горных парод кітайская сталіца правальваецца на 11 сантыметраў у год. Артыкул з такімі дадзенымі апублікаваны ў часопісе Remote Sensing.

Смог у Кітаі. Фота: Reuters

Смог у Кітаі. Фота: Reuters

Па словах даследчыкаў, прасяданне горада стварае пагрозу для бяспекі насельніцтва і можа аказаць разбуральнае ўздзеянне на высакахуткасную чыгуначную сістэму. Змяненне вышыні зямлі зафіксаваў InSAR — радарны інтэрферометр з сінтэтычнай апертурай, які дазваляе рэгістраваць нязначную дэфармацыю рэльефу.

Прасяданне найбольш выяўлена ў раёне Чааян, які мае шмат хмарачосаў, кальцавых дарог і іншых элементаў гарадской інфраструктуры. Нераўнамернае паніжэнне ўзроўню паверхні асабліва небяспечна для вышынных будынкаў і транспартных тунэляў.

Пекін размешчаны на раўніне, пад якой тысячагоддзямі запасіліся грунтавыя воды. Бурэнне свідравін і выпампоўванне вод прыводзіць да таго, што пароды пачынаюць ушчыльняцца. У раёне горада і ў яго ваколіцах існуюць дзясяткі тысяч свідравін, якія выкарыстоўваюцца для азелянення і сельскай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0