Каб не пакідаць на мяжы людзей, якія забыліся пашпарты, замест паездкі ў Смаленск нам давялося развярнуць аўтобус і праехацца па Аршаншчыне. Я не крыўдую на расійскіх памежнікаў, яны выконвалі абавязак. Я не крыўдую на людзей, што не ўзялі пашпартоў — хоць гэта і дурасць без дакументаў у іншую краіну ехаць.

Мне цікава ў гэтай сітуацыі яшчэ адно. Нягледзячы на ўсялякія там саюзы і г.д. Расія дбае пра сваю бяспеку. А Беларусь? І тут пытанне. Чаму на ўездах у Беларусь з боку Расіі прахадны двор? Чаму ўсе едуць бескантрольна? Розныя там наркадылеры са спайсамі, Залдастанавы і іншая шваль.

Едзь хто хоча, вязі што хочаш. Нібыта ў нас не дзяржава, а карчма заезная. Каму не лянота, шыбуйце да нас. Беларусь кліча, Беларусь чакае.

Па-мойму, даўно пара ўжо раздзецца ды ўвесці на мяжы нармальны пашпартны кантроль, як расіяне зрабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?