Гэта адбылося сёння на сустрэчы з грузінскімі і замежнымі журналістамі, якім Хіташэлі прэзентавала гадавую справаздачу пра сваю дзейнасць на пасадзе міністра.

«Адным з маіх абяцанняў на пасадзе міністра абароны было скасаваньне абавязковага прызыву. Служба ва Узброеных Сілах Грузіі гэта годны занятак і ўсе павінны хацець служыць. А хто не хоча, мы прымушаць не будзем. Я ў вашай прысутнасці падпісваю загад аб тым, што больш не будзе абавязковага прызыву», — цытуе словы Хіташэлі радыёстанцыя «Пірвелі радыё».

На сённяшні дзень ваенная служба ў Грузіі дзеліцца на чатыры катэгорыі — абавязковая, кантрактная, кадравая і рэзервовая.

На абавязковую ваенную службу ў Грузіі прызываюць грамадзян краіны ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Прызыўнікоў акрамя міністэрства абароны размяркоўваюць і ў іншыя сілавыя ведамствы — міністэрства ўнутраных спраў, Службу Дзяржбяспекі, міністэрства па выкананні пакаранняў і прабацыі, а таксама спецыяльную службу дзяржаўнай аховы.

Тэрмін праходжання абавязковай ваеннай службы ў Грузіі — 12 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?