Аляксандр Лукашэнка выступае за чысціню ў спорце. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб ходзе падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
«Спорт — гэта вялікая палітыка. Вы бачыце, што адбываецца цяпер, якая ідзе барацьба. Напэўна, усё ж такі нейкі палітычны падтэкст у гэтым ёсць. Калі мы гэтымі допінгамі балаваліся, то мала не падасца. Я абсалютна за чысціню спорту, — падкрэсліў кіраўнік краіны. — Калі хтосьці прымае забароненыя прэпараты, то з гэтым трэба змагацца. І нам гэта выгадна. Калі мы не будзем прыхільнікамі чыстага спорту, мы прайграем. Таму што буйныя дзяржавы заўсёды знойдуць магчымасць нас у гэтым перайграць. Калі чысты спорт, у нас больш магчымасцяў заваяваць медалі».