Паводле інфармацыі Асвода, за мінулыя выхадныя ў Беларусі патанула 15 чалавек, паведаміла прэс-служба МНС.

У рацэ Бярэзіна ў пасёлку Ялізава патануў мужчына. У вадзе на яго наехала маторная лодка. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС патанулага выцягнулі на бераг відавочцы.

У Мазыры ў раёне вуліцы Савецкай у Прыпяці таксама патануў мужчына. Са слоў відавочцаў, пры пераходзе ракі па мелі ён трапіў у падводную яму і яго панесла плынню.

Яшчэ адзін чалавек патануў у Бярэзіне ў раёне барысаўскага гарадскога пляжа «Дубкі». Паводле папярэдніх даных, за 10 метраў ад берага на мужчыну, які купаўся, наехаў гідрацыкл. У 18.35 вадалазамі МНС загінулы быў знойдзены.

У Навагрудку ў вадаёме патанула 51-гадовая пенсіянерка. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна купалася пасля ўжывання спіртнога ў кампаніі сужыцеля. Жанчына нырнула ў ваду і на паверхні не з'явілася. Яе выцягнулі на бераг відавочцы і перадалі супрацоўнікам хуткай дапамогі, якія канстатавалі смерць.

Аналагічная трагедыя здарылася ў Карэліцкім раёне. Муж і жонка адпачывалі на возеры каля вёскі Аюцэвічы. Мужчына ўвайшоў у ваду, нырнуў, але на паверхні вадаёма не з'явіўся. Праз шэсць хвілін жонка патэлефанавала ратавальнікам. Падраздзяленні МНС патанулага не знайшлі. Пошукамі займаецца манеўрана-пошукавая група работнікаў Асвода.

У Лельчыцкім раёне жыхары вёскі Дзяржынск знайшлі ў рацэ Сцвіга целы траіх чалавек. Абставіны здарэння высвятляюцца, паводле папярэдніх звестак, загінулі браты 2000 і 1998 гадоў нараджэння і яшчэ адзін хлопчык 2000 года нараджэння.

Ратавальнікі МНС і Асвода нагадваюць, што дзеці любога ўзросту павінны купацца толькі пад наглядам дарослых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?