Васямнаццацігадовая школьніца з штату Мантана (ЗША) Кэйтлін Ювік (Kaitlyn Juvik) стала пачынальніцай сусветнага руху «Няма станіку — няма праблем» (No Bra, No Problem).
25 мая дзяўчыну выклікалі да дырэктара школы, дзе зрабілі вымову. Дырэктар лічыць, што гэта хоць і не парушае правіл, але Ювік «стварала праблему» і «выглядала непрыстойна».
Гэта настолькі абурыла школьніцу, што яна амаль адразу стварыла суполку ў фэйсбуку. Яе падтрымалі і іншыя аднакласніцы, яны з’явіліся ў школе без станікаў.
«Нашэнне станіка — мой асабісты выбар. Гэта маё цела. Якая каму справа, нашу я станік, ці не, калі я прыкрытая і апранутая, як таго патрабуе грамадства».
Кэйтлін кажа, што станік для яе занадта нязручны і яна не носіць гэты атрыбут адзення ўжо больш за год.
Цяпер фоткі з тэгам #NoBraNoProblem посцяць дзяўчаты і жанчыны з усяго свету.