Міністэрства ўнутраных спраў рыхтуе шэраг змяненняў у заканадаўчыя акты.

У адпаведнасці з імі ў вадзіцеля, які кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, можа быць канфіскаваны аўтамабіль незалежна ад таго, з’яўляецца парушальнік яго ўладальнікам або не. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў сёння ў Мінску намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Філістовіч.

«Трэба думаць аб тым, каму даеш машыну», — сказаў ён, каменціруючы сітуацыю, у якой могуць апынуцца ўладальнікі транспартных сродкаў.

Паводле даных намесніка міністра, за чатыры месяцы бягучага года на дарогах Беларусі затрымана больш як 20 тыс. вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0