З 16 ліпеня 2016 года авіякампанія «Белавія» ўводзіць 2 дадатковыя рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Міжнародны аэрапорт «Адэса». Такім чынам, Белавія будзе ажыццяўляць 12 рэйсаў на тыдзень па маршруце Мінск—Адэса—Мінск, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Выкананне дадатковых рэйсаў запланавана па аўторках і суботах на самалётах Boeing 737-300 у двухкласавай кампаноўцы. Дадатковыя рэйсы будуць вылятаць з Мінска ў 00.20, а прылятаць у Адэсу ў 01.40. Зваротныя рэйсы будуць адпраўляцца з Адэсы ў 03.30, а прыбываць у Мінск у 05.00.

Нагадаем, што з 17 чэрвеня 2016 года «Белавія» ужо ўвяла тры дадатковыя частаты да штодзённага рэйсу ў Адэсу з Мінска па панядзелках, серадах і пятніцах з вылетам у аналагічны час.

Такім чынам, колькасць рэйсаў, што выконваюцца авіякампаніяй «Белавія» ў гарады Украіны, вырасце да 54 у тыдзень. На дадзены момант беларускі перавозчык лётае ў наступныя ўкраінскія аэрапорты: аэрапорт «Барыспаль», Міжнародны аэрапорт «Кіеў» (Жуляны), Міжнародны аэрапорт «Харкаў», Міжнародны аэрапорт «Адэса».

Таксама ў рамках пагаднення аб сумеснай эксплуатацыі рэйсаў з украінскай авіякампаніяй «Матор Січ» на сайце belavia.by можна набыць квіткі па яшчэ адным украінскім маршруце Запарожжа — Мінск — Запарожжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0