Пяцёра чалавек, якія звярнуліся ў мінскую БХМД, шпіталізаваныя з сонечнымі апёкамі. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства аховы здароўя.
«26 ліпеня ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска звярнуліся 23 чалавекі з сонечнымі апёкамі. 18 пацыентаў атрымалі дапамогу амбулаторна, 5 — шпіталізаваныя. Стан тых, хто знаходзіцца ў стацыянары, ацэньваецца як цяжкі. У траіх пацыентаў дыягнаставаныя апёкі 1-й ступені з паражэннем 93%, 91% і 75% плошчы цела. Два чалавекі атрымалі апёкі 1-2-й ступені з паражэннем 50% і 20% скурных пакроваў «, — сказана ў паведамленні.
За мінулыя выхадныя ў арганізацыі аховы здароўя Беларусі па медыцынскую дапамогу звярнуліся 29 чалавек (17 дарослых, 12 дзяцей) з сімптомамі цеплавой траўмы. Амбулаторная дапамога аказаная 18 пацярпелым. Шпіталізавана 11 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.