Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заклікаў не аслабляць адзіную пазіцыю ў дачыненні да Расеі пасля рашэння жыхароў Вялікабрытаніі пакінуць Еўрасаюз
Reuters.com
Выступаючы ў ААН, Лінкявічус выказаў асцярогі, што без Вялікабрытаніі адзіная пазіцыя ў пытанні антырасійскіх санкцый аслабне. У сувязі з гэтым ён прапанаваў «захаваць тое, што яшчэ не было разбуранае» і не прыспешваць Лондан з выхадам з ЕС, як настойваюць Францыя і Італія. Лінкявічус адзначыў, што гэтую пазіцыю ён узгадніў з іншымі Прыбалтыйскімі краінамі, а таксама з дзяржавамі Паўночнай Еўропы.
Літоўскі міністр таксама раскрытыкаваў тыя краіны ЕС, які выступаюць за прагматычны і гнуткі падыход у адносінах з Расіяй. На яго думку, такі падыход з'яўляецца «контрпрадуктыўным». «Адказам на неэфектыўныя санкцыі могуць быць толькі вялікія санкцыі», - сказаў палітык.
Вялікабрытанія займала жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расіі, патрабуючы не дапускаць паслабленняў да поўнага завяршэння канфлікту ва Украіне.