Няшчасны выпадак адбыўся ў аграгарадку Райцы Талачынскага раёна.
11-месячная дзяўчынка перакуліла на сябе кубак з кіпенем, які стаяў на стале. Маці ў гэты час займалася старэйшым. З тэрмічнымі апёкамі тулава, галавы і шыі дзіця даставілі ў абласную клінічную бальніцу. Дзяўчынка памерла ў аддзяленні рэанімацыі.
Талачынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Святлана Сахарава.