Базавая велічыня пасля дэнамінацыі ўстаноўленая ў 21 рубель пастановай Савета міністраў ад 27 чэрвеня 2016 года № 496.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, такое рашэнне прынятае ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 4 лістапада 2015 года № 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь» і законам ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь».
Пастанова набывае моц 1 ліпеня 2016 года.
Цяпер базавая велічыня складае 210 тыс. рублёў.