Кітайскія ўлады забаранілі творчасць амерыканскай спявачкі Лэдзі Гагі. Пра гэта ў аўторак паведамляе The Guardian. Нагодай паслужыла яе сустрэча з духоўным лідарам тыбецкіх будыстаў Далай-ламам. Адзначаецца, што выканаўцу ўнеслі ў чорны спіс дзеячаў культуры, няўгодных Пекіну.

PLANET PHOTOS

PLANET PHOTOS

Выданне тлумачыць, што сустрэча Гагі і Далай-ламы абурыла кітайскі ўрад. Духоўнага лідара тыбетцаў у Пекіне назвалі ваўком у манаскім абліччы.

Песні Лэдзі Гагі забаранілі на ўсёй тэрыторыі краіны — адпаведнае прадпісанне распаўсюдзіла па медыякампаніях Камуністычная партыя Кітая. Сродкам масавай інфармацыі загадана асудзіць сустрэчу спявачкі з Далай-ламам.

Гага і Далай-лама сустрэліся 26 чэрвеня ў Індыянапалісе. У ходзе гутаркі яны абмеркавалі паняцці дабрыні, памяркоўнасці і спагады, пагаварылі пра медытацыю. Размова доўжылася 20 хвілін і праходзіла ў прысутнасці журналіста і тэлевядучай Эн Кары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0