Нармалізацыя адносін Турцыі і Расіі пачалася, абвясціў турэцкі прэм'ер-міністр Біналі Йылдырым, выступаючы перад дэпутатамі парламента ад кіруючай партыі.
Напярэдадні Йылдырым пацвердзіў, што ў выпадку неабходнасці Турцыя гатовая выплаціць Расіі кампенсацыю за збіты вайсковы самалёт.
Па словах прэм'ера, на гэтым тыдні, магчыма, адбудзецца асабістая размова паміж прэзідэнтамі дзвюх краін — Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і Уладзімірам Пуціным.
«Я думаю, мы дасягнулі ўзаемаразумення ў гэтым пытанні. Мы пакінем гэты інцыдэнт ззаду і працягнем наш шлях», - заявіў Йылдырым.
У панядзелак стала вядома пра гатоўнасць Турцыі наладзіць адносіны адразу з двума краінамі.
Спачатку Анкара паведаміла, што шкадуе пра інцыдэнт са збітым расійскім самалётам, адкрыўшы шлях да аднаўлення адносінаў з Масквой.