Адкліканне тычыцца серыі камодаў і шафаў MALM. Кампанія таксама цалкам спыняе іх продаж. Шафы і камоды MALM ужо прыбраныя з сайта Ikea.

Мільёнам тых, хто ўжо купіў такія шафы, вернуць грошы ці дадуць крэдыт на новыя пакупкі ў крамах Ikea, піша тэлеканал NBC.

У заяве Ikea гаворыцца, што перадумовай адклікання стала трагічная смерць некалькіх дзяцей. У кампаніі заявілі, што ў дамах іх кліентаў знаходзяцца небяспечныя тавары і Ikea збіраецца гэта выправіць.

Кампанія пацвердзіла, што з 2014 года трое дзяцей загінулі пасля таго, як камоды перакуліліся і забілі іх. Ахвярамі шафаў сталі дзеці ва ўзросце ад года да двух гадоў. Ikea таксама атрымала дзясяткі паведамленняў пра інцыдэнты з гэтымі шафамі, якія скончыліся траўмамі.

Камісія па бяспецы спажывецкіх тавараў ЗША і сама кампанія заявілі, што шафы могуць быць бяспечнымі толькі ў выпадку, калі яны прыкручаныя да сцяны. У мінулым годзе кампанія абвясціла аб праграме рамонту гэтых камодаў і пачала раздаваць кліентам спецыяльныя наборы, якія дазваляюць прыкруціць шафы да сцяны. Усяго за год кампанія раздала 300 тысяч такіх набораў.

Небяспечныя камоды прадаваліся больш за 10 гадоў. Яны карысталіся папулярнасцю дзякуючы нізкай цане. Па дадзеных Philly.com, адкліканне закране 29 млн прадуктаў, якія трапілі пад праграму рамонту ў 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?