Рух транспарту будзе абмежаваны ў Мінску з 29 чэрвеня па 2 ліпеня з-за правядзення трэніровак маладзёжна-спартыўнага тэатралізаванага шэсця да Дня Незалежнасці Беларусі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У сувязі з трэніроўкамі шэсця абмяжуюць рух усіх транспартных сродкаў на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. 29 чэрвеня трэніроўка будзе праходзіць з 19.00 да 22.00, 30 чэрвеня і 1 ліпеня — з 13.00 да 17.00, а 2 ліпеня дарогу перакрыюць з 11.00 да 17.00.

Ва УДАІ паведамілі, што з 14.00 29 чэрвеня да 7.00 30 чэрвеня і з 14.00 2 ліпеня да заканчэння святочных мерапрыемстваў будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту на вуліцы Гвардзейскай ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў. Таксама забароняць стаянку аўтатранспарту на вуліцы Ігнаценкі ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў, на вуліцы Грыбаедава ад праспекта Машэрава да вуліцы Ігнаценкі, на вуліцы Тарханава ад вуліцы Гвардзейскай да вуліцы Грыбаедава. Нельга будзе прыпаркавацца і на стаянцы каля дома №41 на праспекце Пераможцаў (побач з хімчысткай «Ззянне»).

Таксама забароняць паркоўку аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Максіма Багдановіча да вуліцы Ціміразева і па вуліцы Сапёраў ад вуліцы Ціміразева да праспекта Пераможцаў.

ДАІ просіць аўтаўладальнікаў загадзя прадумваць свой маршрут, а таксама не пакідаць свае транспартныя сродкі на названых участках дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?