Навукоўцы з ЗША запатэнтавалі тэхналогію стварэння пластыкавых бутэлек, якая дазваляе змесціву, напрыклад, мылу, свабодна вылівацца да апошніх кропель, паведамляецца на партале EurekAlert!.

Там жа можна паглядзець відэа эксперыменту.

eurekalert.org

Унутраная сценка поліпрапіленавай бутэлькі мае мікраскапічныя структуры y-падобнай формы, дзякуючы якім з'яўляюцца паветраныя кішэні, і кроплі мыла ніколі не датыкаюцца да самой паверхні. Наначасціцы, якія фармуюць структуры, зробленыя з крэмнію або кварцу.

Мікраскапічныя структуры перашкаджаюць вадкасці збірацца ў кроплі і заставацца на сценках бутэлькі. Замест гэтага ўтвараюцца маленькія шарыкі, якія з лёгкасцю скочваюцца да рыльца.

На думку навукоўцаў, іх вынаходка дапаможа зрабіць таннейшай утылізацыю бутэлек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?