Пра гісторыю, што адбылася ў Магілёве ў маі, учора расказалі «Магілёўскія ведамасці».
Аўтаінспектар Сяргей Шэлегаў спыніў расійскага святара, які парушаў правілы дарожнага руху, ігнаруючы дарожныя знакі.
Падчас праверкі высветлілася, што дакументаў на кіраванне машынай грамадзянін Расіі не мае.
Падчас складання пратаколу святар выклікаў міліцыю і напісаў заяву са скаргай, што інспектар, які яго спыніў — п'яны.
Маёра павезлі на экспертызу, але тая паказала — інспектар цвярозы.
Зараз святару-паклёпніку давядзецца выплаціць штраф 10 базавых (2,1 млн) за свядомае ўвядзенне ў зман.
Што адметна — прабачэння ён так і не папрасіў, нават пераканаўшыся, што маёр цвярозы.