Прэс-служба МУС паведаміла аб тым, што 27 чэрвеня ў 12:35 у Магілёве адбылося ДТЗ.
36-гадовы кіроўца аўтамабіля Porsche рухаўся заднім ходам і наехаў на пенсіянерку 1933 г.н.
Са шматлікімі траўмамі пенсіянерка была дастаўленая ў бальніцу. Пазней стала вядома, што яна памерла праз 2,5 гадзіны пасля здарэння.