Белая форменная кашуля канс'ержа Джэя Гастынгса прададзеная на аўкцыёне за $41 тысячу, паведамляе The Daily Mail. Адзенне Гастынгса захавала рэшткі крыві ўдзельніка The Beatles Джона Ленана — у вечар забойства музыканта Джэй апынуўся побач з ім і спрабаваў дапамагчы яму.
Першапачатковая цана лота складала $9,3 тысячы. Вядома, што былы канс'ерж больш за 30 гадоў захоўваў кашулю, не адважваючыся нікому пра яе расказаць. Паведамляецца, што кроў відаць на грудзях і рукавах адзення.
Таксама Гасцінгс выставіў на аўкцыён пласцінку Double Fantasy з асабістым подпісам «Джэю. З любоўю ад Джона Ленана і Ёка Она».
Нагадаем, Джона Ленана застрэлілі 8 снежня 1980 года непадалёку ад яго дома ў Нью-Ёрку. Джэй Гасцінгс доўгі час працаваў у доме, дзе Джон Ленан жыў са сваёй жонкай Ёка Она.