Дзякуючы супрацоўніцтву Google з сэрвісам LyricFind карыстальнікі змогуць праглядаць поўны тэкст песні, не пераходзячы на іншыя сайты.
Каб убачыць тэкст песні, цяпер будзе дастаткова проста ўвесці назву і выканаўцы ў радок пошуку, а тэкст песні з'явіцца тут жа, унізе. Таксама тэксты больш за 4 тысячы песень будуць дададзеныя ў Google Play Music.
У ЗША ўжо можна скарыстацца новаўвядзеннем, у іншыя жа краіны новая функцыя будзе ўкараняцца паступова.
Адзінай праблемай з'яўляецца тое, што, вядома ж, з-за гэтага знізіцца трафік на сайтах, якія публікуюць тэксты песень. А вось аўтарам песень і музычным выдаўцам гэта прынясе дадатковы мільённы прыбытак.