Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ў лісце да Пуціна выказаў толькі шкадаванне адносна інцыдэнту са збітым расійскім Су-24.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын, перадае Reuters. Паводле яго слоў, у лісце да Пуціна Эрдаган не прасіў прабачэння за збіты турэцкімі знішчальнікамі самалёт.
Ён адзначыў, што ў пасланні Эрдагана гучыць заклік да аднаўлення традыцыйных дружалюбных адносін паміж Турцыяй і Расіяй, да супрацоўніцтва па ўрэгуляванні рэгіянальных крызісаў і да сумеснай барацьбы з тэрарызмам.
Аднак у Крамлі сцвярджаюць, што Эрдаган папрасіў прабачэння перад Пуціным за збіты Су-24 і гатовы зрабіць усё магчымае для аднаўлення адносін паміж РФ і Турцыяй.