Раней запланаваная на 28 чэрвеня генеральная трэніроўка парада войскаў Мінскага гарнізона пераносіцца на 29 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

У час перамяшчэння тэхнікі механізаванай калоны праз тэрыторыю горада будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту.

Як адзначылі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, рух закрыюць у 17.00 па вул.Заснавальнікаў і вул.Старынаўскай у сувязі з рэпетыцыяй парада з нагоды Дня Незалежнасці. Механізаваная калона пачне рух у 18.00. У сувязі з гэтым паэтапна будзе закрывацца рух па маршруце: вул.Старынаўская - пад'ём па сустрэчнай паласе - прасп.Незалежнасці - вул.Сурганава - вул.М.Багдановіча - прасп.Машэрава. Рух будзе аднаўляцца па меры праходжання калоны.

Назад калона адправіцца па прасп.Машэрава - вул.Ціміразева - вул.Сапёраў - прасп.Пераможцаў - вул.Арлоўская - пл.Бангалор - вул.Сурганава - прасп.Незалежнасці - вул.Старынаўская - ваенны гарадок Уручча.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на названых участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0