Эканоміка1616

Хлеба менш, каўбасы больш: пасля дэнамінацыі цэны вернуцца да «савецкіх». Цікава параўнаць

У ноч на 1 ліпеня ў Беларусі мае адбыцца галоўная эканамічная падзея года — дэнамінацыя. Мільёны і тысячы адыходзяць у нябыт, затое вяртаюцца капейкі. Апошні раз беларусы карысталіся манетамі ў савецкі час. Адкіданне нулёў верне многіх у той час, калі каўбаса каштавала 2 рублі 20 капеек.

Давайце для параўнання перанясёмся ў 1986 год — тады яшчэ савецкая эканоміка дзейнічала ў сваім стабільным рэжыме.

У 1986 годзе сярэдні заробак у БССР складаў 180 рублёў. Цяпер сярэдні заробак складае 718 новых рублёў. «Розніца» — 4 разы.

Узгадаем, якія цэны былі тады і якія цяпер.

фота Onliner.by

Зразумела, параўноваць спажывецкі кошык тых і цяперашніх часоў не заўсёды карэктна. У крамах сотні тавараў, якіх савецкія грамадзяне не бачылі ў вочы. Глабальная эканоміка і канкурэнцыя вытворцаў дазволілі пакаштаваць стравы іншых кухняў ды паласавацца экзатычнымі фруктамі.

З іншага боку, каб знайсці такую ялавічыну ці курыцу, якія былі ў СССР, трэба пастарацца. Мяса тады было нібыта таннейшае, чым цяпер, але значна горшай якасці — з косткамі, перамарожанае.

Яшчэ адна асаблівасць — аб’ём тавараў. Літровае малако ці кілаграмовы пакет рысу ў крамах рэдка калі ўбачыш. Таму цяперашнія цэны мы пералічылі ў разліку на савецкія нарматывы.

Сярод базавых прадуктаў для беларусаў даражэйшымі сталі хлеб і грэчка.

Асабліва відавочная розніца з цэнамі на хлеб. У савецкі час ён быў, лічы, дармавым. Цяпер жа даводзіцца плаціць рэальны кошт.

А вось што стала ўдвая больш даступным, дык гэта гарэлка.

Раней на заробак можна было набыць 18 бутэлек, цяпер жа — ажно 120. Вось такі «клопат» пра здароўе нацыі.

У цэлым жа ў незалежнай Беларусі людзі жывуць нашмат багацей, чым у СССР.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі4

Не думайце, што гэта капейкі!4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць