Дзісна. Віленская губерня. Кругом Дзісны многа безработных людзей, а акалічныя паны, замест даць кусок хлеба ім, наймаюць на палявыя работы арыштантаў. Ім лёгка: кватэры і харч дармавыя, на табаку сабе заробяць грыўню, і мала бяды! А беднаму чалавеку і радачкі няма, хоць з сям’ёй ідзі і садзіся ў астрог, — ды не прымаюць! Абываталі нашы, як пан М-цкі, Гал-цкі і нядаўна прыехаўшая артыстка В-ва, гоняцца за тым, каб лішнюю капейку выгадаць на арыштантах.
«НН». №24. 1911