Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Турцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых пры выбухах у аэрапорце Стамбула няма, паведамляе на сваёй старонцы ў твітары МЗС Беларусі.

Тэракт у аэрапорце Атацюрка ў Стамбуле быў здзейснены ўвечары 28 чэрвеня. У ходзе некалькіх выбухаў загінулі 36 чалавек, 147 атрымалі раненні. Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым паведаміў, што сярод загінуўшых ёсць замежнікі. Паводле яго слоў, у нападзе на аэрапорт ўдзельнічалі тры тэрарысты-смяротнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0