Увечары 21 траўня супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў прыватную кватэру ў Менску, дзе знаходзіліся актывісты «Маладога фронту» Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка. Міліцыянты правялі ператрус, забралі некалькі дзясяткаў бел‑чырвона‑белых сьцягоў. Каля 22‑й гадзіны маладафронтаўцаў завезьлі ў Фрунзенскі РАЎС Менску. Міліцыянты адмовіліся тлумачыць прычыны затрыманьня карэспандэнту «Свабоды».
А 12-й начы затрыманыя былі вызвалены зь міліцыі пасьля высьвятленьня асобаў.
0
0
0
0
0
0