Мінскі музей папулярнай навукі «Элемента» адкрыў летнік для школьнікаў.
У праграме для дзяцей прадугледжаны лабараторныя работы, майстар-класы па стварэнні робатаў, экскурсіі, эксперыменты, лекцыі і навуковыя шоу-праграмы.
Працягласць змены летніка — два тыдні. Час працы — з 8:30 да 18:30. У летнік могуць патрапіць дзеці ад 9 гадоў. Кошт аднаго тыдня заняткаў на беларускамоўнай змене — 2 550 000 рублёў. Падрабязнае апісанне працы летніка можна знайсці на сайце музея.
Дырэктар музея Алег Эм дзеліцца сваімі думкамі: «Мы ўпэўненыя, што лета — гэта выдатная магчымасць атрымаць новыя веды. Запісвайцеся да нас у летнік. У нас вельмі цікава!»
Кантактная інфармацыя:
Мінск, Цяплічная, 1.
Тэлефон: +(375 29) 645-40-40; +(375 29) 667-17-73
Электронная пошта: [email protected]