Беларуская міліцыя апране новую форму.

Ужо зараз 30 чалавек зь менскай роты патрульна‑паставой службы ў якасьці экспэрымэнту носяць кашулі, курткі й фуражкі новага ўзору.

Расказвае Йонас Васількоў: Акрамя новых кашуль, міліцыянэры носяць экспэрымэнтальныя ўзоры фуражак і куртак. Мадэрнізаваны варыянт верхняга адзеньня са сьвятлоадбівальнымі палосамі сьпераду і такім жа надпісам «Міліцыя» на сьпіне. Акрамя гэтага, новая куртка крыху цямнейшая за цяперашнюю.

Новымі стануць і міліцэйскія шаўроны. Зьявіцца шаўрон і на правым рукаве. На ім пакуль няма ніякіх надпісаў, але плянуецца, што тут будзе назва міліцэйскага падразьдзяленьня.

Асноўнае новаўвядзеньне можа закрануць галаўныя ўборы. Старая фуражка значна цяжэйшая за новую. Аколышак выкананы ў выглядзе сьвятлоадбівальнай паласы, таксама дызайнэры зьмянілі кукарду і яе месцазнаходжаньне на фуражцы.

Новыя ўзоры адзеньня ўзвод будзе насіць да пераходу на зімовую форму. Калі за ўвесь пэрыяд новая форма пройдзе так званы экзамэн зносам, наступным летам уся міліцыя прымерыць новае адзеньне.

Белтэлерадыёкампанія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0