Кампанія «Газпрам трансгаз Беларусь» будуе турыстычны комплекс на беразе Беразіна, каля вёскі Паліцкае Асіповіцкага раёна. Як паведаміў чытач партала Tut.by, участак абгароджаны плотам з калючым дротам, а вакол тэрыторыі ездзіць міліцыя.

Гаворка вядзецца пра VIP-комплекс, для будаўніцтва якога беларуская дачка «Газпрома» арандавала 262,08 гектара зямлі ў водаахоўнай зоне Бярэзіны. Чвэрць тэрыторыі адносіцца да прыбярэжнай паласы.

Дамова заключана да жніўня 2017 года. Паводле яе, газавая кампанія павінна штогод плаціць за арэнду штогод па 628 мільёнаў рублёў (каля $32 тысяч).

Праект праходзіў грамадскае абмеркаванне. Паводле планаў, на беразе Бярэзіны з'явяцца VIP-комплекс на 7 чалавек з тэніснымі кортамі, двухпавярховы гатэль на 20 чалавек, а таксама дом паляўнічага і дом рыбалова умяшчальнасцю па 10 чалавек кожны.

Усе будынкі плануецца выканаць у адзіным стылі скандынаўскага «шале».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?