У аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РУУС сталіцы звярнулася жанчына, якая жыве ў доме па вуліцы Магілёўскай. Яна распавяла, што, прыйшоўшы ў сваю кватэру, нідзе не знайшла сваё двухмесячнае шчаня нямецкай аўчаркі, а на падлозе ўбачыла плямы крыві, паведамляе прэс-служба ведамства.

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група. У ходзе разбору выяўлена, што ў кватэры пражывае 55-гадовы мужчына, які злоўжывае спіртнымі напоямі. Ён тры разы знаходзіўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, раней судзімы за пагрозу забойствам. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у адсутнасць жонкі, сына, нявесткі і малалетніх унукаў, ён сарваў злосць на жывёле. Нажом ён нанёс некалькі удараў шчаняці, а затым цела выкінуў на лесвічную пляцоўку.

«У цяперашні час высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Прызначаныя некалькі экспертыз і даследаванняў, неабходных для выяўлення ісціны. Мінчуку можа пагражаць крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Артыкул 339-1 КК РБ за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў, карыслівых ці іншых нізінных падахвочванняў, прадугледжвае штраф, папраўчыя работы альбо арышт на тэрмін да аднаго года. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка», — паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Гільдзюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0