Сёння ў Бруселі адбыўся другі дзень саміту ЕС, ён прайшоў ужо без удзелу брытанскага лідара. Па выніках сустрэчы кіраўнікоў 27 краін Еўрасаюза старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што адной з асноўных прычын цяперашняга крызісу ЕС з'яўляецца міграцыя. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Дональд Туск звярнуў увагу на той факт, што асновай брытанскай кампаніі па Brexit сталі пытанні нелегальнай міграцыі.

Еўрапейскія лідары прынялі рашэнне, што перамовы з Вялікабрытаніяй не пачнуцца да фармальнага апавяшчэння аб выхадзе краіны з ЕС, адзначыў Дональд Туск. Паводле яго слоў, трэба дачакацца запыту ад Лондана аб сыходзе. Пры гэтым доступ Злучанага Каралеўства да еўрапейскага адзінага рынку будзе магчымы толькі пры гарантыі вольнага перамяшчэння рабочай сілы і капіталаў.

Акрамя таго, старшыня Еўрапейскай рады паведаміў, што чарговы саміт Еўрасаюза без Вялікабрытаніі адбудзецца ў Браціславе 16 верасня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0