У паўднёвым Уэльсе ідзе аперацыя па пошуку 24 падлеткаў, зніклых у гарах Брэкан Біканс.

Усяго зніклі чатыры экспедыцыйныя групы, у кожнай з якіх было шасцёра падлеткаў, узростам прыкладна па 15 гадоў. Дарослых з імі няма, хоць час ад часу з групамі атрымліваецца наладзіць кантакт па тэлефоне.

Дзеці, якія прыехалі ва Уэльс з Англіі, бралі ўдзел у даследніцкай экспедыцыі.

У выратавальнай аперацыі удзельнічаюць дзве каманды ратавальнікаў, на месца пошуку вылецеў верталёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?