Травень учора зьдзівіў жыхароў сталіцы не цяплом і сонцам, а моцным дажджом са сьнегам.

Такія ўмовы надвор’я сыноптыкі тлумачаць кантрастным атмасфэрным фронтам над Беларусьсю і супакойваюць: па выніках шматгадовых назіраньняў сьнег у нашых шыротах часам выпадае нават напрыканцы вясны.

Да канца месяца паляпшэньняў надвор’я не прагназуецца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Тэмпэратура паветра на поўначы краіны не перавысіць 12 градусаў цяпла, на поўдні яна ўзьнімецца да 20‑25.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0