Губернатар Кіраўскай вобласці Расіі Мікіта Белых абвясціў галадоўку ў СІЗА ў знак пратэсту супраць яго крымінальнага пераследу. Пра гэта паведаміў адвакат губернатара Вадзім Прохараў.
«Раніцай, яшчэ да майго прыходу, Белых падаў заяву на імя начальніка СІЗА пра пачатак галадоўкі ў знак пратэсту супраць высунутага ў дачыненні да яго абвінавачванні, а таксама з-за таго, што да яго да гэтага часу не пусцілі яго жонку і брата», — сказаў Прохараў.
Пазней Прохараў таксама паведаміў, што Белых пачалі выдаваць лекі, без якіх ён не мог прымаць ежу першыя дні ў СІЗА, але «ў недастатковым аб'ёме».