Турыстам, якія адпраўляюцца найбліжэйшым часам у Беларусь, МЗС Германіі рэкамендавала «для надзейнасці» браць «дастатковую колькасць наяўных грошай у першы час пасля дэнамінацыі», паведамляе нямецкае агенцтва ДПА.

У рэкамендацыі адзначаецца, што ў Беларусі 1 ліпеня адбудзецца дэнамінацыя, і, да прыкладу, 50.000 старых рублёў будуць адпавядаць пяці новым, а таксама заўважаецца, што ў абарачэнне ўводзяцца манеты і да канца года будуць хадзіць паралельна старыя і новыя грошы.

Раней неаднаразова паведамлялася, што напярэдадні і ў першыя дні пасля дэнамінацыі будуць цяжкасці з плацяжамі банкаўскімі карткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?