Надзвычайнае здарэнне ў мікрараёне «Усходні» Мазыра адбылося днём, 29 чэрвеня, каля 13.40. Мужчына зарэзаў аднаго чалавека і цяжка параніў другога. Падрабязнасці паведамляе выданне «Полесье своими глазами».
Як мяркуецца, падчас сваркі адзін з удзельнікаў канфлікту нанёс іншаму некалькі удараў нажом і ўцёк з месца здарэння. Параненага даставілі ў бальніцу ў цяжкім стане.
Наступнай ахвярай зламысніка быў 60-гадовы мазырчук, які знаходзіўся ў гаражы па вуліцы Чэхава. Ад нажавых ран, атрыманых у выніку нападу, пенсіянер памёр.
Затым падазраваны скраў чужы аўтамабіль і некаторы час спрабаваў збегчы ад міліцыі. Пазней мужчына быў затрыманы.
Заведзена крымінальная справа.