Чытач «Нашай Нівы» звярнуўся ў ДАІ з просьбай даць прававую ацэнку неаднаразовым парушэнням правілаў дарожнага руху, дапушчаным Аляксандрам Лукашэнкам.

Па МКАД-2 ён катаўся непрышпіленым, а нядаўна перадаў кіраванне трактарам «Беларус» непаўнагадовай асобе — сыну Мікалаю.

Што адказала ДАІ?

Паводле адказу ад 17 чэрвеня 2016 года, адміністратыўны працэс пачынацца не будзе, бо ў адпаведнасці з Канстытуцыяй прэзідэнт валодае недатыкальнасцю. Адказ падпісаны выканаўцам абавязкаў начальніка ДАІ Мінска Сяргеем Рудэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?