Ніводнага члена кампаніі «Гавары праўду» не ўключылі ў склад выбарчых камісій. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку старшыня кампаніі, экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

«Актыўнасць грамадзянскай супольнасці заахвочваецца менш за ўсё! Актывісты кампаніі «Гавары праўду» шляхам збору подпісаў грамадзян вылучалі ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій 8 прадстаўнікоў (У Гродзенскай вобласці: 1 — у абласную камісію, 1 — у акруговую камісію Гродзенскай-Кастрычніцкай акругі № 50, 1 — у акруговую камісію Гродзенскай-Ленінскай акругі №52, у Гомельскай вобласці: 1 — у акруговую камісію Рагачоўскай акругі №45, у Мінску: 2 — у акруговую камісію Коласаўскай акругі №106, 1 — у акруговую камісію Васняцоўскай акругі №93, 1 — у акруговую камісію Кастрычніцкай акругі № 97). Ніводны з вылучаных прадстаўнікоў у склад названых камісій не ўключаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0