«Мы ставім задачу прыйсці да цэн, блізкіх да ўнутрырасійскіх, — сказаў ён. — Я заўсёды сваім калегам, калі неаднаразова, дзясяткі разоў ужо спрэчкі па цане газу, па формулах, па ўсім і гэтак далей, я кажу:» Нам не патрэбны танны газ ад вас, мы пайшлі ў Еўразійскі саюз для таго, каб мець газ і энергарэсурсы ў цэлым па цэнах, блізкіх да вашых».

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, ён «будзе радавацца», калі ў Расіі цэны будуць набліжаныя да заходнееўрапейскіх. Калі розніца ў цэнах для расійскіх і беларускіх спажыўцоў складзе 10—15%, — «гэта для нашай эканомікі карысна», сказаў Сямашка. «Сёння суб'екты гаспадарання Расіі плацяць 60-65 долараў, у Казахстане — 70-72 долары, а нам трэба плаціць 278 долараў», — дадаў ён.

Як паведамлялася раней, Мінск настойвае на зніжэнні кошту расійскага газу. 31 мая намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў паведаміў, што доўг Беларусі за спажыты расійскі газ расце і ўжо перавысіў 200 млн. долараў. «Ёсць неплацяжы <…> з боку беларускіх спажыўцоў. Ужо там сума назапасілася вельмі і вельмі сур'ёзная — ужо больш за 200 млн. долараў», — сказаў ён. Прадстаўнік «Газпрома» выказаў здагадку, што беларускія спажыўцы «не самі па сабе вырашылі так плаціць, а ім нехта падказаў». «Мне здаецца, гэта не найлепшы спосаб», — дадаў Мядзведзеў.

У пачатку мая стала вядома, што ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» звярнулася ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце з іскам у дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый «у сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку газазабеспячальных арганізацый па аплаце пастаўленага прыроднага газу».

Магчымасць зніжэння для Беларусі цаны на прыродны газ, а таксама сітуацыя вакол запазычанасці за пастаўленыя рэсурсы абмяркоўваліся 29 мая на сустрэчы віцэ-прэм'ераў Расіі і Беларусі Аркадзя Дварковіча і Уладзіміра Сямашкі. Паводле яе вынікаў Дварковіч паведаміў, што «прагрэсу няма».

Раней міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак заяўляў, што наяўная цана паставак расійскага газу для Беларусі складае 132 долары за тысячу кубаметраў. Згодна са звесткамі расійскага Мінэнерга, доўг Беларусі перад «Газпромам» за першыя чатыры месяцы 2016 года складаў больш за 125 млн. долараў.

У сваю чаргу міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык і Уладзімір Сямашка адмаўлялі наяўнасць доўгу. Патупчык заяўляў, што Беларусь лічыць справядлівай цану 73 долары за тысячу кубаметраў газу. Ён таксама падкрэсліваў, што беларускі бок «кажа не пра скідку, а пра рынкавыя роўнадаходныя цэны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?