Прынамсі 40 чалавек загінулі ў выніку нападу смяротніка на аўтакалону ў заходняй частцы аўганскай сталіцы Кабула.
Па дадзеных мясцовых уладаў, у машынах ехалі выпускнікі паліцэйскай акадэміі. Паведамляецца, што на шляху руху аўтакалоны спрацавалі два выбуховыя прыстасаванні. Як мяркуецца, як мінімум адно з іх прывёў у дзеянне смяротнік.
Адказнасць за напад узялі на сябе талібы.
Інцыдэнт адбыўся праз тыдзень пасля нападу ў Кабуле на аўтобус, які перавозіў непальцаў, якія ахоўвалі пасольства Канады. У выніку той атакі загінулі 14 чалавек.