«Мы чакаем, што рэцэсія ў Беларусі ў 2016—2017 гадах будзе захоўвацца», — адзначыў Долман. Згодна з ацэнкай МВФ, ВУП краіны ў 2016 годзе знізіцца на 3%, у 2017-м — на 0,5%.

Адказваючы на пытанне БелаПАН аб прычынах такога прагнозу, кіраўнік місіі МВФ паведаміў, што магчымасці беларускай эканомікі моцна залежаць ад стану і перспектыў працы сектара дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Асноўная задача беларускага ўрада сёння — стварэнне ўмоў для эканамічнага росту. На гэтым шляху сур'ёзным выклікам з'яўляецца сектар дзяржпрадпрыемстваў. Мы бачым, што дзяржпрадпрыемствы нясуць страты, ім складана канкураваць, і таму вырашэнне праблем дзяржсектара з'яўляецца вельмі важным пытаннем», — сказаў Долман.

Для рэфармавання сектара дзяржпрадпрыемстваў спатрэбіцца некалькі гадоў, адзначыў ён.

«Мы лічым, што для правядзення рэформаў неабходна стварыць сістэму сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Тым не менш мы чакаем, што працэс рэфармавання дзяржсектара будзе складаным, і таму мяркуем, што рэцэсія ў 2016—2017 гадах будзе захоўвацца», — сказаў Долман.

З 2018 года, згодна з прагнозам МВФ, пачнецца павольнае аднаўленне эканамічнага росту, абумоўленае паступовым паляпшэннем знешніх умоў.

«У выпадку паспяховага правядзення рэформаў тэмпы эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай перспектыве ў Беларусі могуць скласці больш за 4,5%», — сказаў Долман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?