Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў ураду падрыхтаваць паэтапную адмену санкцый супраць Турцыі. Члены кабінета міністраў павінны прадставіць свае прапановы па гэтым пытанні.

«Неабходна, з аднаго боку, адмяняць гэтыя абмежаванні з улікам паляпшэння агульнапалітычнага фону, але не ў шкоду расійскім вытворцам і тым партнёрам, якія ўжо занялі вызваленыя нішы», - сказаў Мядзведзеў.

Кіраўнік урада таксама выказаўся за аднаўленне чартарных рэйсаў у Турцыю. Пры гэтым ён заявіў, што турэцкія ўлады павінны даць гарантыі бяспекі расійскім турыстам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?