1 ліпеня тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе +30—32 градусы, толькі па паўночным усходзе краіны будзе на 2-3 градусы менш. Па поўдні паветра прагрэецца да плюс 34 градусаў, паведаміла галоўны сіноптык Белгідрамета Святлана Рыбакова.

У суботу, 2 ліпеня, днём будзе +27—32 градусаў, па поўдні - да +34. Такое ж надвор'е захаваецца 3 і 4 ліпеня.

А вось у аўторак і сераду, 5-6 ліпеня, надвор'е будуць фармаваць малаактыўныя атмасферныя франты і ўмерана цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Чакаецца цалкам камфортнае надвор'е. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 10 да 17 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да плюс 20-27 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0