На сайце Мінгандлю з'явілася інфармацыя Нацыянальнага банка аб рабоце тэрмінальнага абсталявання напярэдадні дэнамінацыі і пра тое, калі будуць аднаўляць працу тэрміналы. Акрамя таго, ведамства указала, як павінна выглядаць падобная інфармацыя.

Графік залежыць не ад крамы, а ад таго, які банк яе абслугоўвае.

Гэтыя дадзеныя пацвярджаюць учарашнюю заяву ведамства аб аднаўленні работы банкаўскіх картак да 10 раніцы 1 ліпеня.

Некаторыя крамы сталі напярэдадні дэнамінацыі некарэктна папярэджваць пакупнікоў аб магчымых збоях у працы банкаўскіх картак з 30 чэрвеня па 2 ліпеня, а некаторыя і зусім па 4 ліпеня. Пазней Мінгандлю назваў гэтую інфармацыю непраўдзівай і прасіў гэтыя аб'явы перапісаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?