Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за першы квартал 2016 года. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.
На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.
Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па леташнім сярэднім курсе — 20755,17.
Топ-20 самых прыбытковых і стратных беларускіх кампаній з адкрытай справаздачнасцю за першы квартал 2016 год (лічбы ў мільёнах даляраў) | ||||
самыя прыбытковыя | самыя стратныя | |||
Кампанія | Прыбы-так | № | Кампанія | Страты |
Газпром трансгаз Беларусь | 61,5 | 1 | Беларускі металургічны завод | -106,9 |
Беларуськалій | 32 | 2 | Гомсельмаш | -47,8 |
Мазырскі НПЗ | 29,2 | 3 | ЗЛіН | -25,3 |
Банк развіцця | 22,4 | 4 | Белшына | -21,5 |
558 авіярамонтны завод | 19,2 | 5 | Брэстэнерга | -18,1 |
Прыёрбанк | 16,2 | 6 | Мінскэнерга | -16 |
Гомельтранснафта Дружба | 15,1 | 7 | МАЗ | -14,1 |
Белгазпромбанк | 13,4 | 8 | Атлант | -11,6 |
Банк БелВЭБ | 11,3 | 9 | Віцебскэнерга | -11,1 |
ГомельЭнерга | 11,2 | 10 | Краснасельскбудматэрыялы | -9,2 |
Пеленг | 10,4 | 11 | Крычаўцэментшыфер | -7,1 |
Прамагралізінг | 9,4 | 12 | Белавія | -7,1 |
Мінскі завод колавых цягачоў | 8,7 | 13 | МТЗ | -6,9 |
А100 Дэвалапмент | 8,3 | 14 | Светлагорскі ЦКК | -5 |
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» | 7,7 | 15 | Трайпл | -5 |
Гомельскі хімічны завод | 6,5 | 16 | Смалявічы Бройлер | -4,9 |
Контэ Спа | 5,9 | 17 | Гроднаэнерга | -4,2 |
Будтрэст №4 | 5,6 | 18 | Бабруйскаграмаш | -4,2 |
Трэст Шахтаспецбуд | 4,9 | 19 | Беларускі цэментны завод | -4,1 |
Брэстгазаапарат | 4,8 | 20 | МПЗ | -4 |