У Веткаўскім раёне мужчына праз ката трапіў у сур'ёзнае ДТЗ.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 29 чэрвеня прыкладна каля 06.50 28-гадовы мужчына на аўтамабілі «Опель-Мерыва» рухаўся па цэнтральнай вуліцы вёскі Прысна. Каб пазбегнуць наезду на ката, ён звярнуў у бок левай па ходзе руху абочыны, у выніку чаго аўтамабіль занесла, а затым машына перакулілася.

У выніку здарэння пасажыр аўтамабіля, 45-гадовы мужчына, атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў Веткаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Рамянём бяспекі пасажыр прышпілены не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?